Текст песни :B:N: - 11. Не трывай

Исполнитель: :B:N:


I.
Рукой, як фарбай яркіх дзён
Я намалюю зьнічак сон
Аблокаў сталых цішыню
Парушу, прыгнуў у вышыню.
І буду там, як на зямлі
Глядзець на сонца прамяні
Шукаць цябе, ці можа не
Ня трэба, не будзі мяне.

Пр:
Не трывай мяне ў сне
Не будзі мяне ў сне [2р.]

II.
Ракой, праз водбліскі дажджоў
Краіну мараў я знайшоў
І плыняй рэдкасных падзей
Там захварэў я ад людзей

Пр:
Не трывай мяне ў сне
Не будзі мяне ў сне [2р.]

III.
Азірнуўся з-за аблок і бачу
Як шары пускаюць на ўдачу
І лятуць яны на сустрач ветру
За сабою цягнуць кіламетры
І як кветкі ў небе, расцвітаюць
І пялёсткі па зямлі лятаюць
А навокал вусны ў пацалунках
Адаб’юцца дзесьці ў малюнках.

Пр:
Не трывай мяне ў сне
Не будзі мяне ў сне. [2р.]

Другие песни этого исполнителя




Copyright © 2016-2024, "Тексты песен"

Обратная связь

Права на тексты песен, а также их переводы принадлежат их авторам. Все тексты и их переводы представлены исключительно для ознакомления.