Текст песни :B:N: - Dzied Maroz

Исполнитель: :B:N:


I.
Мы нарадзіліся дзеля таго
Каб свяціць і каб сагаваць
Дзеля таго каб вецер быў цёплы
Каб была мяккай трава.
Дзеля таго каб сонца і свет
Каб любіць адно аднаго
Урэшце якая ўжо розніца
Гэта было даўно.

Пр:
Ня плач, ня плач дзяўчыначка
Не наракай на лёс
Табе свабоды скрыначку
Падорыць дзед мароз.


II.
Горад засыпаны снегам ушчэнт
Горад увесь пасівеў
Пэнсыянэры ў тралейбусах
Мараць пра СССР.
Заплюшчыў вочы свае
Палічы да ста дваццаці
Мы нарадзіліся дзеля таго
Каб ійсці па гэтым жыцці.

Пр:
Ня плач, ня плач дзяўчыначка
Не наракай на лёс
Табе кахання скрыначку
Падорыць дзед мароз

Пр:
Ня плач, ня плач дзяўчыначка
Не наракай на лёс
Табе ўдачы скрыначку
Падорыць дзед мароз

Другие песни этого исполнителя




Copyright © 2016-2024, "Тексты песен"

Обратная связь

Права на тексты песен, а также их переводы принадлежат их авторам. Все тексты и их переводы представлены исключительно для ознакомления.