Текст песни :B:N: - 07. Новы дзень
Исполнитель: :B:N:
I.
Ізноўку прыйдзе новы дзень
І ты з ім пойдзеш там дзе свет.
Дзе песціць сонечны прамень,
Дзе ўдыхнем пах мы цыгарэт.
Дзе нарадзіўся, дзе маўчаў,
Бо з кляпам у роце ты хадзіў.
Ў люстэрка толькі ты крычаў,
Сябе за гэта не любіў.
Пр:
Ты-ы...Новы дзень! [2р.]
II.
Ізноўку прыйдзе новы дзень,
Ты ад яго чакаеш шмат.
Падорыць радасці прамень,
А потым забярэ назад.
І зразумееш ты тады,
Што час яшчэ не надыйшоў.
Сліну глытаюць гарады,
Ня чуюць аніякіх слоў!
Пр:
Ты-ы...Новы дзень! [2р.]
III.
Ізноўку пройдзе новы дзень,
І згасне ў вокнах ясны свет,
Ды застанецца бляску цень.
Бляск у цемры знікнуўшых камет.
А мы жывем скажы чаму
Iзноў пытанне, дзе адказ.
Гітарай урэжам па яму,
Пакуль надыйдзе пэўны час.
Пр:
Ты-ы...Новы дзень! [2р.]
IV.
Ізноўку прыйдзе новы дзень,
І ты з ім пойдзеш там дзе свет.
Дзе песціць сонечны прамень,
Дзе ўдыхнем пах мы цыгарэт.
Дзе нарадзіўся, дзе маўчаў,
Бо з кляпам у роце ты хадзіў.
Ў люстэрка толькі ты крычаў,
Сабе за гэта...
Пр:
Ты-ы...Новы дзень! [4р.]
(ты-ты-ты-ты)