Текст песни :B:N: - Жыццё маё

Исполнитель: :B:N:


I.
Сацыяльны мой статус уверх не ідзе,
А вакол усе людзі як рыбы ў вадзе.
Зачыняюцца дзьверы, па крузе хаджу
Чаму?! Чаму?! Чаму?!
Тэлевізар мне кажа аб новай вайне.
Спадзяюся мяне яна не кране.
Чорна-белыя фарбы долі ў вачах
І жах, і жах, і жах!

Пр:
Жыццё маё так не падобна на цуд!
Шчасце маё, чаму ты там а я - тут?!
Жыццё маё ты не падобна на цуд!
Шчасце маё, чаму там, а я - тут?!

II.
Задаюся пытаньнем, чаму я такі?!
І чаму не шансуе мне ў гэтым жыцьці?!
Няма мейсца для мары, а дні ўсё хучэй
Далей, далей, далей!

Пр:
Жыццё маё так не падобна на цуд!
Шчасце маё, чаму ты там а я - тут?!
Жыццё маё ты не падобна на цуд!
Шчасце маё, чаму там, а я - тут?!

III.
Як быццам пілігрым, сярод людзей адзін,
Паміж машын, двароў, ізноў, ізноў..
Як быццам стары сон, у хмарах гарызонт,
А я лічыў, што сам прайду па верасам.

Пр:
Жыццё маё так не падобна на цуд!
Шчасце маё, чаму ты там а я - тут?!
Жыццё маё ты не падобна на цуд!
Шчасце маё, чаму там, а я - тут?!

Жыццё маё! Жыццё маё! Жыццё маё! Жыццё маё!

Другие песни этого исполнителя




Copyright © 2016-2024, "Тексты песен"

Обратная связь

Права на тексты песен, а также их переводы принадлежат их авторам. Все тексты и их переводы представлены исключительно для ознакомления.