Текст песни :B:N: - Выраю няма

Исполнитель: :B:N:


I
Яны ў вырай не лятуць
І не шукаюць дзе цяплей.
Яны даўно нам не пяюць,
І неба стала ім ніжэй.
Цяпер іх хаты – правады
І пер’е мокне ад дажджу.
Ляцеў я з імі праз гады
А зараз на людзей гляджу.

Пр:
Вы мне пакіньце вышыню маю цяпер!
Я буду там! Я маю быць на ёй намер!
Вы мне пакіньце вышыню маю цяпер!
Я буду там!Я буду там! Я маю быць на ёй намер!

II
Яны пабачылі ўсё
І межаў не было для іх.
Няслі яны вакол жыцьцё
На крылах стомленых сваіх.
Пілі далонямі святло
І адляталі ў абшар,
Каб і яно людзей знайшло,
Ды не пакінула ахвяр.

Пр:
Вы мне пакіньце вышыню маю цяпер!
Я буду там! Я маю быць на ёй намер!
Вы мне пакіньце вышыню маю цяпер!
Я буду там!Я буду там! Я маю быць на ёй намер!

Другие песни этого исполнителя




Copyright © 2016-2024, "Тексты песен"

Обратная связь

Права на тексты песен, а также их переводы принадлежат их авторам. Все тексты и их переводы представлены исключительно для ознакомления.