Текст песни :B:N: - Сэнс (Крок За Крокам, 2012)

Исполнитель: :B:N:


Бязлітасна бягуць гады
Страляе час па нас ва ўпор
Хто не паспеў, ідзе туды
Адкуль глядзіць на ўсё з-за зор

Навошта свеціць сонца? Хто нарадзіў аблокі?
Чаму мы ходзім па зямлі?
Шукалі мы бясконца, рабілі спробы, крокі,
Але мы так і не змаглі

Знайсці той сэнс
Знайсці той сэнс
Знайсці жыцця той сэнс

Адкуль мы ўсе сюды прыйшлі? Куды раптоўна мы знікаем? Пытанні без адказу.....
Ці будзе гэта хваляваць мяне, калі мінаючы з неверагоднай хуткасцю танэль да святла, я пакіну гэты свет?
Хто будзе сустракаць мяне ля нябеснай брамы?
Хто адкрые мне дзверы ў невядомасць?
Ці закліча, наогул, мяне суд вышэйшы альбо я стану бяздумным камянём, пагрузіўшыся ў вечную цемру?

Навошта свеціць сонца? Хто нарадзіў аблокі?
Чаму мы ходзім па зямлі?
Шукалі мы бясконца, рабілі спробы, крокі,
Але мы так і не змаглі

Другие песни этого исполнителя




Copyright © 2016-2024, "Тексты песен"

Обратная связь

Права на тексты песен, а также их переводы принадлежат их авторам. Все тексты и их переводы представлены исключительно для ознакомления.