Текст песни :B:N: - Мы ідзем разам (Крок За крокам, 2012)

Исполнитель: :B:N:


І.
Мы ідзем разам шчыльнаю сцяной
(ідзем разам, мы ідзем разам)
С пераможным сцягам с сябрам за спіной
(ідзем разам, мы ідзем разам)

Скрозь натоўпы шэрых нас вядзе дарога
(ідзем разам, мы ідзем разам)
Мы ў каманду верым, верым у перамогу

Пр.
Мы бачым сотні прамянёў
Яны прарочаць светлы шлях
І подых тых вятроў, што рвуць ізной (што рвуць ізноў)
Наш светлы развіваюць сцяг

ІІ.
Трубы і фанфары, хвалямі далоні
(ідзем разам, мы ідзем разам)
Рассякаем хвалі, ланцугі палону
(ідзем разам, мы ідзем разам)

Нас сягоння многа, радасць поўніць твары
(ідзем разам, мы ідзем разам)
Юнака, старога, закаханых пары

Пр.
Мы бачым сотні прамянёў
Яны прарочаць светлы шлях
І подых тых вятроў, што рвуць ізной (што рвуць ізноў)
Наш моцны развіваюць сцяг

Нават калі мы далёка ад дому
Колеры родныя ў сэрцы навечна!
Нават калі нас адолее стома
Стрываюць і гэта нашыя плечы.
Любоў да каманды нас аб'яднае
Адзіныя думкі, жаданьне падзеі.
Гульня не заўсёды сумленнай бывае
Не загіне ніколі надзея!

Пр.
Мы бачым сотні прамянёў
Яны прарочаць светлы шлях
І подых тых вятроў, што рвуць ізной (ірвуць ізноў)
Наш светлы развіваюць сцяг

Другие песни этого исполнителя




Copyright © 2016-2024, "Тексты песен"

Обратная связь

Права на тексты песен, а также их переводы принадлежат их авторам. Все тексты и их переводы представлены исключительно для ознакомления.