Текст песни :B:N: - 05. Мы ідзем разам

Исполнитель: :B:N:


I
Мы ідзем разам шчыльнаю сцяною!
Мы ідзем разам, мы ідзем разам!
З пераможным сцягам, з сябрам за спіной!
Мы ідзем разам, мы ідзем разам!
Скрозь натоўпы шэрых нас вядзе дарога!
Мы ідзем разам, мы ідзем разам!
Мы ў каманду верым! Верым у перамогу!

Пр:
Мы бачым сотні прамянёў!
Яны прарочаць светлы шлях!
І подых тых вятроў, што дзьмуць ізноў, што дзьмуць ізноў
Наш светлы развіваюць сцяг!

II
Трубы і фанфары, хвалямі далоні!
Мы ідзем разам, мы ідзем разам!
Рассякаем хмары, ланцугі палону!
Мы ідзем разам, мы ідзем разам!
Нас сягодня многа, радасць поўніць твары!
Мы ідзем разам, мы ідзем разам!
Юнака, старога, закаханых пары!

Пр:
Мы бачым сотні прамянёў!
Яны прарочаць светлы шлях!
І подых тых вятроў, што дзьмуць ізноў, што дзьмуць ізноў
Наш светлы развіваюць сцяг!

III
Нават калі мы далёка ад дому
Колеры родныя у сэрцы навечна
Нават калі нас адолее стома
Стрываюць і гэта нашыя плечы
Любоў да каманды нас аб’яднае
Адзіныя думкі, жаданьне падзеі
Гульня не заўсёды сумленнай бывае
Не загіне ніколі надзея!

Пр:
Мы бачым сотні прамянёў!
Яны прарочаць светлы шлях!
І подых тых вятроў, што дзьмуць ізноў, што дзьмуць ізноў
Наш светлы развіваюць сцяг!

Другие песни этого исполнителя




Copyright © 2016-2024, "Тексты песен"

Обратная связь

Права на тексты песен, а также их переводы принадлежат их авторам. Все тексты и их переводы представлены исключительно для ознакомления.