Текст песни :B:N: - 05. Паэты (Acoustic, 2013)

Исполнитель: :B:N:


Адчыняюцца вокны на высокіх паверхах,
Вылятаюць паэты да таго, хто там зверху
І ня спыніш ты іх, і ня зробіш нічога
Гэта звыклая рэч – шлях паэтаў да Бога.
Гэты край безнадзейны асвятлялі і грэлі
І праз рыфмы і рытмы на рэальнасьць глядзелі
Але ўсё як заўсёды і іх тут непрызналі
І яны ўжо далёка і яны ўжо ня з намі

Яны стваралі свой час, ляцелі стрэлы іх фраз
Проста ў душы, праз вочы
Яны і зараз лятуць іх можна ў сэрцы адчуць
Калі толькі захочаш

І паміж радкоў, чытаеш іхні лёс
Вечны сумны лёс – паэтаў
Нібы промнямі мы працятыя наскрозь, словам светлым

У начы ты запаліш адзінокую свечку
Два радкі прачытаеш і наблізіцца вечнасьць
І тады зразумееш таямніцы сакрэты
Гэтым полымям чыстым неспадзеўна сагрэтыя
Радасьць роспач надзея, падманутая вера
Усе пачуцьці радкамі на малюткай паперы
Ты адчуй свае сэрца, што паскорана б’ецца
У сумоў’і сугучным з паэтавым сэрцам

Яны разбураць твой сон, ты чуеш велічны звон
Бачыш цені паэтаў
Яны заўжды між людзей, яны ў віры падзей,
Ты памятай пра гэта

І паміж радкоў, чытаеш іхні лёс
Вечны сумны лёс – паэтаў
Нібы промнямі мы працятыя наскрозь, словам светлым.

Другие песни этого исполнителя




Copyright © 2016-2024, "Тексты песен"

Обратная связь

Права на тексты песен, а также их переводы принадлежат их авторам. Все тексты и их переводы представлены исключительно для ознакомления.