Текст песни :B:N: - 06. Праз туманы

Исполнитель: :B:N:


I
Сто разоў сабе казаў – Даволі хопіць!
Стань адным з іх!
Патанулі мары бы ў балоце,
Шмат хто так знік.
Я хлапчуком марыў пілотам быць…
Прэч ад вінта, пайду на ўздым
Буду па небу плыць!

II
Раптам знікла ўсё, і не заўважыў
Было.., Прайшло…
З мараў толькі нуль.
Колькі ўжо разоў мне кажуць
"Кінь ты ўсё!"
Стаць адным з іх – прасцей за ўсё, стары!
Так міліярд, такіх міліярд
У дрыгве балотнай знік.

Пр:
Праз туманы і праз дым
Чалавечы праз натоўп
Я ўсёроўна йду на ўздым
Назаўжды! Наадварот!

III
У кнігах я чытаў, што ў жыцці паўно прыгодаў
Подзьвігаў, спраў…
Як той герой – шчаслівым буду год ад году,
Так маляваў…
Стаць адным з іх – прасцей за ўсё, стары!
Прэч ад вінта! ідзі на уздым!
Ад тых, хто у балоце знік!

Пр:
Праз туманы і праз дым
Чалавечы праз натоўп
Я ўсёроўна йду наўздым
Назаўжды! Наадварот!

Другие песни этого исполнителя




Copyright © 2016-2024, "Тексты песен"

Обратная связь

Права на тексты песен, а также их переводы принадлежат их авторам. Все тексты и их переводы представлены исключительно для ознакомления.