Текст песни :B:N: - 04. На ростанях (Acoustic, 2013)

Исполнитель: :B:N:


I
О, гэты позірк цішыні
Яго напэўна не спыніць
І не схаваць яго нідзе
Ён не пужаецца людзей.
Акамянелая душа
Ужо ня кліча ў абшар цябе…
Плянэтаў дзіўны мінуэт
Цяпер нябачны болей нам
Мы не глядзім ужо на свет
Пужаемся жыцьцёвых плям.
Хааем вочы ў слязах
І нараджаем новы жах,
Свой жах.

Пр:
А мы на ростанях ізноў
Гэтых заблытанных шляхоў
Знікаем мы, нас не знайсці
У гэтай рэчаіснасці.

II
Мы зачыняем дзверы ў сны
Нам не патрэбныя яны
І не патрэбны нават мы сабе.
Не б’юцца сэрцы як раней
Мы ад жыцця бяжым хучэй, хучэй..
Раскрыжаваньне мар – у чым?
І мы тут болей не прычым
Там дзе гавораць мы маўчым
З нагоды тысячы прычын.
Знікаем мы, знікаюць нас
І знікне ўсё у пэўны час,
Той час.

Пр:
А мы на ростанях ізноў
Гэтых заблытанных шляхоў
Знікаем мы, нас не знайсці
У гэтай рэчаіснасці.

Другие песни этого исполнителя




Copyright © 2016-2024, "Тексты песен"

Обратная связь

Права на тексты песен, а также их переводы принадлежат их авторам. Все тексты и их переводы представлены исключительно для ознакомления.