Текст песни :B:N: - 01. Зрабі сябе сам

Исполнитель: :B:N:


I.
На памылках чужых вучылiсь
I старэйшым глядзелi мы ўслед.
Iмгненна час iшоў!
Дзверы ў сэрцы нам адчынiлi
I з'явiўся ў вачах цудны свет.
Я сам яго знайшоў!
Мы iшлi праз вятры i сцюжы.
Крок за крокам з'яўляўся новы шлях.
Цяпер ужо для ўсiх!
Хто прайшоў яго - стаў той дужым,
Перамог у сабе ён боль i жах.
Сваiм стаў для сваiх.
Не памылiўся!

Пр:
Мы! Мы сябе зрабiлi тымi,
Кiм цяпер мы ёсьць.
Нас жыццем кармiлi,
Лёс дарыў нам... дарыў маладосьць!

II.
Калi цяжар нам цiснуў грудзi,
Мы з усмешкай глядзелi на жыццё.
Нас не зламiць нiчым!
Мы не беглi за тым што будзе,
Не крычалi як быццам гэта ўсе.
I зараз не крычым!
Не прасiлi мы дапамогi,
Не адводзiлi мы сваiх вачэй,
Дзе перашкодаў шмат!
Не звярнулi з сваей дарогi,
Размаўляць пачалi толькi грамчэй
I не пашлi назад! Не разгубiлiсь!!

Пр:
Мы! Мы сябе зрабiлi тымi,
Кiм цяпер мы ёсьць.
Нас жыццем кармiлi,
Лёс дарыў нам... дарыў маладосьць!

Мы! Мы сябе зрабiлi тымi,
Кiм цяпер мы ёсьць
Нас жыццем кармiлi,
Лёс дарыў нам маладосьць! [2р]

Мы сябе зрабiлi
Мы сябе зрабiлi
Мы сябе зрабiлi...

Другие песни этого исполнителя




Copyright © 2016-2024, "Тексты песен"

Обратная связь

Права на тексты песен, а также их переводы принадлежат их авторам. Все тексты и их переводы представлены исключительно для ознакомления.