Текст песни :B:N: - 01. Я памер

Исполнитель: :B:N:


***********************
Свяціла сонца, неба грэла,
Ды жоўкла лісце на вачах.
Душа ўжо тады балела,
Ужо тады адчуў я жах.

Яна прасіла і нямела:
'Ты адпусці мяне ў прастор'.
Я даў ёй згоду, каб ляцела
У іншы свет, а сам памёр.

***********************

I.
Цудоўным восеньскім вечарам
Я раптоўна вазьму ды памру
Такім вось слабенькім знявечаным
У сваім асабістым муру.
Са сваёю маленькай душою
З гітарай у якой няма струн
Ды няхай за руку з табою
Мне малітвы чытае пярун.

II.
І няхай пахаваны нядоляю
Я буду ляжаць ў труне
Можа там я сустрэнуся з воляю
Там мяне яна не абміне.
Няхай восень жоўтае лісце
Сыпле мне на атручаны твар
Усё роўна ўжо няма выйсця
Я развітваюсь з вамі, спадар!

Брыдж:
Я памёр! [4р.]

Другие песни этого исполнителя




Copyright © 2016-2024, "Тексты песен"

Обратная связь

Права на тексты песен, а также их переводы принадлежат их авторам. Все тексты и их переводы представлены исключительно для ознакомления.