Текст песни :B:N: - Жыве ROCK'N'ROLL!

Исполнитель: :B:N:


Словы: Машковіч Сяргей Музыка: Лютыч Алесь

Розныя людзі -- шэраг пытанняў,

І прапановаў, і меркаванняў.

Розныя ўсе і ўсё навакол,

Але аб'ядноўвае нас Rock'n'Roll!

Дзядулі, бабулі, сыны і ўнукі,

Рабочы, прафесар і доктар навукі-

Збіраюцца ўсе за круглай столей,

Каб паразмаўляць аб Rock'n'Roll-е.

Прыпеў:

Rock'n'Roll! Жыве Rock'n'Roll !Жыве Rock'n'Roll !

Rock'n'Roll! Жыве Rock'n'Roll !Жыве Rock'n'Roll !

Rock'n'Roll! Настрой заўжды і навакол!

Rock'n'Roll! Гэта сур'ёзна і прыкол!

Rock'n'Roll!! Няхай будзе вечна!

Жыве Rock'n'Roll !Жыве Rock'n'Roll!

Калі табе дрэнна, ці хочаш смяяцца,

Пяшчоціць кагосьці альбо абурацца,

Старую касету ўключы ці бабіну,

І слухай ты рок, што жыве і не гіне.

Ён зроблены тут, на радное прасторы,

Ты чуеш у ім і што заўтра, што ўчора.

У колах шырокіх, альбо ў колах вузкіх,

У сэрцах усіх нас наш рок беларускі!

Прыпеў:

Rock'n'Roll! Жыве Rock'n'Roll !Жыве Rock'n'Roll !

Rock'n'Roll! Жыве Rock'n'Roll !Жыве Rock'n'Roll !

Rock'n'Roll! Настрой заўжды і навакол!

Rock'n'Roll! Гэта сур'ёзна і прыкол!

Rock'n'Roll!! Няхай будзе вечна!

Жыве Rock'n'Roll !Жыве Rock'n'Roll!

Жыве...

Другие песни этого исполнителя




Copyright © 2016-2024, "Тексты песен"

Обратная связь

Права на тексты песен, а также их переводы принадлежат их авторам. Все тексты и их переводы представлены исключительно для ознакомления.