Текст песни Новае неба - Божа, забяры маё жыцьцё

Исполнитель: Новае неба


Божа, забяры маё жыцьцё.
Выратуй зьнямелую Айчыну,
Выратуй ахвяры і злачынцаў,
Божа, забяры маё жыцьцё.

Ты магутны, вольны і вялікі,
Ганарлівым адпусьці грахі.
Веру - да цябе вядуць шляхі,
Ты магутны, вольны і вялікі.

Я слабы, з атручанай душой,
Брудны гад, скалечаны і нікчэмны.
Веру ў розум сьветлы і надземны,
Я слабы, з атручанай душой.

Божа, забяры маё жыцьцё.
Большага ня маю каб аддзячыць,
Ну, хіба што гэтым ціхім плачам.
Божа, забяры маё жыцьцё.
Божа, забяры маё жыцьцё.

Другие песни этого исполнителя




Copyright © 2016-2024, "Тексты песен"

Обратная связь

Права на тексты песен, а также их переводы принадлежат их авторам. Все тексты и их переводы представлены исключительно для ознакомления.