Текст песни Беларус на варце - У гушчарах

Исполнитель: Беларус на варце


Словы Н. Арсенневай, музыка М. Шчаглова

Песня, якая публікавалася ў часопісах «Беларус на варце» і «Жыве Беларусь» (пячатным органе СБМ). Запісаны намі варыянт адрозніваецца ад шырока вядомага на сёння «юнацкага» некаторымі словамі тэксту і нотамі мелодыі, а таксама адсутнасцю аднаго з куплетаў.

У гушчарах, затканых імглою,
Шэрым змрокам, на золку ўзару
Ахвяруем табе мы сабою
Кожны дзень, кожны час, Беларусь!
І няма ў сэрцы жалю ды страху,
Мы адвагай юнацкай гарым,
Не чужыя варожыя сілы,
Толькі ты нас вядзеш да зары.
І мы верым - яна разгарыцца,
Ўстане зноў над краінаю дзень,
Бо ня стане змагар, не скарыцца
У нядолі ніколі, нідзе.
Хмараў дым над абшарамі тае,
Вецер дыхае мятай, быллём.
Беларусь, Беларусь залатая,
За цябе, за цябе мы ідзём!

Другие песни этого исполнителя




Copyright © 2016-2024, "Тексты песен"

Обратная связь

Права на тексты песен, а также их переводы принадлежат их авторам. Все тексты и их переводы представлены исключительно для ознакомления.