Текст песни Беларус на варце - Чутны гоман

Исполнитель: Беларус на варце


Словы невядомага аўтара, музыка М. Шчаглова

Адна з трох песень 1-га беларускага штурмовага звязу ? дыверсійнага злучэння, сабранага нямецкім камандаваннем з добраахвотнікаў сярод польскіх ваеннапалонных беларускага паходжання. Звяз удзельнічаў у баявых дзеяннях на Беларусі ў 1941-ым годзе, пасля быў далучаны да менскай паліцыі.

Чутны гоман — там войска сьпявае,
Ў вёсцы водгалас рэха чуваць.
Беларускі жаўнер прыбывае
Ў сваю вёску начлегам стаяць.

Гэта йдзе першы зьвяз наш штурмовы,
Беларусь — родны край бараніць.
Хоча скінуць чужыя аковы
Ў вольным краі, каб вольным мог жыць.

Людзі кветкамі іх абкідаюць,
А дзяўчаты цалункі ім шлюць
Яны з радасьцяй гэта прыймаюць
Так прыгожа празь вёску ідуць.

Па кватэрах гаворка, шаптаньні,
Прысяганьні, ў вачох поўна сьлёз, —
Ноч прайшла, надыйшло разьвітаньне
Бо жаўнера такі ўжо лёс.

Беларускае войска сьпявае —
У крывавы гатуецца бой,
А дзяўчына жаўнера пытае,
Чаму браць ён ня хоча з сабой.

Другие песни этого исполнителя




Copyright © 2016-2024, "Тексты песен"

Обратная связь

Права на тексты песен, а также их переводы принадлежат их авторам. Все тексты и их переводы представлены исключительно для ознакомления.